чырвона-зялёны сцяг за кратамі

У Брэсцкай вобласці стала на чатырох палітвязняў больш

05.10.2026 12:25 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох жыхароў Брэстчыны. Паводле падлікаў «Берасцейскай вясны», цяпер у рэгіёне іх стала больш.
Читайте BGmedia в:

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ чатырох чалавек з Берасцейскай вобласці. Пасля гэтага агульная колькасць палітвязняў у рэгіёне вырасла да 192.

Чытайце таксама: В Бресте за «содействие экстремизму» осудили молодую мать из Пинска

Хто трапіў у спіс

Сярод новых палітвязняў — Ілля Галыгін з Брэста. У снежні 2024 года яго асудзілі паводле абвінавачання ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Мужчыну прызначылі чатыры з паловай гады калоніі. Цяпер ён знаходзіцца ў ПК-2.

Палітвязнем таксама прызналі Віталя Галавача. Яго затрымалі ў студзені 2026 года. У жніўні Берасцейскі абласны суд асудзіў мужчыну на тры гады калоніі. Яму таксама ставілі ў віну «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Виталий Головач во время «беседы» с прокурорами в Барановичах. Скриншот видео
Віталь Галавач падчас «размовы» з пракурорамі ў Баранавічах. Скрыншот відэа

Яшчэ адзін чалавек у спісе — Арцём Меркель, ураджэнец Баранавічаў. Яго затрымалі сёлета і абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў». Мужчыну прысудзілі да сямі гадоў калоніі.

Артем Меркель из Барановичей, которого включили в «список террористов»
Арцём Меркель з Баранавіч, якога ўключылі ў «спіс тэрарыстаў». Фота з яго сацыяльных сетак

Чацвёрты — Анатоль Міндзіяраў, ураджэнец Брэста, які цяпер знаходзіцца ў ПК-17. Яго затрымалі ў чэрвені 2025 года і спачатку пакаралі «хіміяй» за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Пазней пакаранне мужчыну ўзмацнілі. Супраць яго завялі новую крымінальную справу паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса — за «непадпарадкаванне адміністрацыі» калоніі. У выніку Міндзяроў апынуўся ў шклоўскай калоніі.

Паводле падлікаў «Берасцейскай вясны», якія грунтуюцца на агульнай колькасці палітвязняў у Беларусі і звестках пра жыхароў Брэстчыны, цяпер у краіне налічваецца 888 палітычных зняволеных, з іх 192 — у Берасцейскай вобласці.

Чытайце таксама: «Жестяные банки, пакеты сока, прибитые к деревьям». На озере Каташи под Кобрином снова нашли мусор

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: