автолавка Беларусь

Жыхары Ельскага раёну незадаволеныя аўталаўкамі. Раёнка — незадаволеная людзьмі

10.09.2025 13:22 Иллюстративное фото. Источник фото

Жыхары вёскі Карма Ельскага раёну скардзяцца на аўталаўкі: мяса, гародніна і прамысловыя тавары быццам адсутнічаюць, цэннікаў няма, а прадукты не заўсёды свежыя.
Читайте BGmedia в:

Жыхары вёскі Карма Ельскага раёну незадаволеныя працай аўталавак. Яны наракаюць на скупы асартымент прадуктаў і на іх якасць, адсутнасць цэннікаў на таварах.

@karaelsk Друзья, а в ваш населённый пункт тоже приезжает автолавка? Вы довольны обслуживанием? #ельск #новостиельск #ельскновости #караельск #ельскийрайон ♬ оригинальный звук — Караельск

«Я паскардзілася ў выканкам, у аддзел гандлю. Месяц цішыня», — наракае мясцовая жыхарка.

Іншая жанчына напісала, што ў мясцовых аўталаўках ніколі не было гародніны, не было мяса, курэй, рыбы, прамысловых тавараў. «Дзе людзям купіць туалетную паперу, мыла?» — пытаецца яна.

Жыхарка суседняга Петрыкаўскага раёну піша, што людзі сварацца з прадаўцом за пратэрмінаваныя прадукты. «Старыя людзі блага бачаць, бяруць тое, што ім даюць», — сцвярджае мясцовая жыхарка.

Іншыя жыхары кажуць, што аўталаўка «прыязджае як папала і тавары так сабе».

Мясцовая раёнка засталася незадаволеная такімі выказваннямі. Карэспандэнты газеты «Народны голас» тут жа выправіліся ў «камандзіроўку» па вёсках, каб даказаць, што з аўталаўкамі ўсё ў парадку, проста «народ такі трапіўся».

Яны паехалі па раёне з аўталаўкай і паздымалі людзей, якія на камеру выказалі задаволенасць як вясковымі крамамі, так і працай «крамы на колах». Здымкі вяліся акурат у вёсцы Карма, жыхары якой скардзіліся на аўталаўку.

Мужчынскі голас за кадрам расказаў, што «усе цэннікі на месцы, асартымент цалкам адпавядае, графік выконваецца, ёсць мясная і малочная прадукцыя».

Прадавец аўталаўкі расказала, што «ні разу не было нараканняў на працу, увесь час усё ёсць, усяго заўсёды хапае».

«Купіла хлеба і смятаны, мне больш нічога не трэба. Скаргаў у мяне няма —  што даюць, тое і бяром», — расказала мясцовая пенсіянерка.

Яшчэ некалькі мясцовых заявілі, што іх усё задавальняе.

Чытайце таксама: Мать умершего в колонии Андрея Поднебенного заявила, что он был найден повешенным

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: