дзеці, школа, шлях

Як змянілася колькасць школьнікаў у Брэсцкай вобласці за пяць год

09.09.2025 07:09 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

У Брэсцкай вобласці колькасць школьнікаў і першакласнікаў працягвае змяняцца, што адлюстроўвае дэмаграфічныя тэндэнцыі краіны.
Читайте BGmedia в:

Раней мы ўжо пісалі пра тое, што ў Беларусі ўсё менш школ, як і дзяцей. Журналістка BGmedia паглядзела, наколькі моцна змянілася колькасць вучняў у Брэсцкай вобласці за апошнія пяць год, і колькі сярод іх – першакласнікаў.

Чытайце таксама: «Новы закон разбурыў мае планы». Беларус пра паступленне ў ВНУ ў Польшчы

У апошнія гады Белстат перастаў публікаваць звесткі пра колькасць школьнікаў у Брэсцкай вобласці (альбо робіць гэта фрагментарна). Агульныя лічбы вучняў, у тым ліку першакласнікаў, можна знайсці ў дзяржаўных і рэгіянальных медыя, але не на сайце Брэсцкага статыстычнага камітэта.

У 2025–2026 навучальным годзе ў школах Брэсцкай вобласці навучаецца 168,6 тыс. вучняў, у тым ліку 15 тыс. першакласнікаў. Гэта на 3,6 тыс. менш, чым летась (172,2 тыс.), колькасць першакласнікаў таксама скарацілася — на 1,5 тыс.

Калі параўноўваць з 2020/2021 навучальным годам, агульная колькасць вучняў была 168,6 тыс., роўна як і цяпер. Можа скласціся ўражанне, што колькасць не змянілася. Аднак у параўнанні з 2020/2021 колькасць першакласнікаў скарацілася на 2,5 тыс., што паказвае тэндэнцыю да змяншэння набору ў пачатковыя класы. Гэты спад выразна адлюстроўваецца ў апошнія чатыры гады.

Інфаграфік, статыстыка, паказчыкі
Інфаграфіка BGmedia

Змяншэнне колькасці вучняў можна патлумачыць дэмаграфічнай сітуацыяй у Беларусі. За 2024 год насельніцтва скарацілася на амаль 0,5 % — да 9 109 280 чалавек. У 2023 годзе спад склаў таксама каля 0,5 %, а самы моцны — у 2021 годзе: амаль 1 % насельніцтва. Тады насельніцтва зменшылася на 94 тыс.

За апошнія пяць гадоў краіна страціла 300 979 чалавек, а з 2000 года — 893 255 чалавек. Пры гэтым афіцыйная статыстыка не ўлічвае людзей, якія з’ехалі з краіны; па некаторых дадзеных, у тым ліку МУС, з Беларусі зьехала больш за 200 тыс. чалавек. У 2023 годзе намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў заяўляў, што з краіны эмігравала каля 350 тыс. чалавек.

Чытайце таксама: Прапагандыста зрабілі яшчэ і паэтам — лаўрэатам «Лепшага дэбюту»

Агульная колькасць настаўнікаў па краіне таксама не расце, а паступова змяншаецца, згодна з дадзенымі Белстата. Гэта, у сваю чаргу, пакідае для іх высокую нагрузку. Для параўнання: у 2020 годзе колькасць настаўнікаў складала 57 540 чалавек, а ў 2024 годзе — на 2 484 менш.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: