Жыхарка аграгарадка Мічурынская ў Гомельскім раёне Анастасія Грышчанка звярнулася ў раённую газету «Маяк» з праблемамі па добраўпарадкаванню ў двары дома, у якім яна жыве. Некаторыя праблемы пасля гэтага звароту вырашылі, некаторыя паабяцалі вырашыць найбліжэйшым часам.
Чытайце таксама: Смецце ў Крычаве не вывозяць тыднямі: яго пачалі разносіць сабакі
Праблемы аграгарадка Мічурынская
Першая частка звароту Анастасіі — звалка буйнагабарытнага смецця ў двары дома №38А на вуліцы Міра. Жыхароў, паводле слоў жанчыны, не задавальняе само размяшчэнне кантэйнернай пляцоўкі — з-за непрыемнага паху нельга адкрыць вокны.
Работнікі камунальных службаў раёна толькі пасля звароту Анастасіі вывезлі ўсё буйнагабарытнае смецце.

Пытанне пра перанос смеццевай пляцоўкі пракаментаваў начальнік аддзела ЖКГ Гомельскага райвыканкама Сяргей Белы:
«Перанос немэтазгодны галоўным чынам таму, што гэтая пляцоўка прызначана для абслугоўвання цэлага квартала з 11 шматкватэрных жылых дамоў. І яе размяшчэнне аптымальнае як па прыкладна аднолькавай аддаленасці ад кожнага дома, так і па выкананні санітарных норм. Пры пераносе аддаленасць ад пляцоўкі для некаторых дамоў павялічыцца з 50 метраў да 360. Наўрад ці гэта задаволіць пажылых людзей, якім прайсці такую адлегласць будзе цяжка. Да таго ж на гэтай пляцоўцы ёсць адсек, свабодны ад кантэйнера, і яго можна задзейнічаць пад буйнагабарытнае смецце».
Чыноўнік папракнуў некаторых жыхароў гэтай вуліцы:
«Асобнае пытанне — паводзіны некаторых жыхароў. Напрыклад, кантэйнерная пляцоўка не прызначана для складзіравання раслінных адходаў з прыватных домаўладанняў і з несанкцыянаваных агародаў каля пад’ездаў. Тым не менш усе адходы пасля праполкі складзіруюць там. Усё гэта гніе і выдзяляе непрыемны пах. Парадак на прыдамавой тэрыторыі перш за ўсё залежыць ад свядомасці жыхароў бліжэйшых дамоў. Мы свае абавязкі выконваем своечасова і ў поўным аб’ёме. Некалькі разоў былі нязначныя затрымкі па вывазе смецця, але гэта было звязана з паломкай тэхнікі».
Тое, што вы чытаеце і глядзіце ў сеціве, датычыцца толькі вас. Ніхто не павінен падглядваць за вашым экранам і падлічваць вашыя лайкі. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачнымі для любых сістэм сачэння. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Раённая газета адразу нагадала жыхарам, што за несанкцыянаванае размяшчэнне раслінных адходаў (лісця, галінак, травы) у Беларусі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь (1 350 рублёў).
Другая частка звароту Анастасіі датычылася разбітай пад’езднай дарогі на вуліцы Міра:
«Яма на яме. Пытанне вісіць у паветры яшчэ з мінулага года. Былі звароты і ў ЖКГ, і ў ДРСУ, але пакуль толькі адны абяцанні. Узімку вада ў гэтых ямах замярзала, і па гэтым катку немагчыма было заехаць у двор. А цяпер, у вясновую распуціцу, плаваць даводзіцца».
У ДРСУ-113 пытанне па ямачным рамонце дарожнага пакрыцця па вуліцы Міра ўзялі на кантроль і паабяцалі да канца сакавіка выканаць рамонт.
Раённая газета запэўнівае, што «да моманту падрыхтоўкі публікацыі да друку дарога пры заездзе ў двор дома была ўжо адрамантавана. Астатняя частка рамонту — на кантролі».

Чытайце таксама: Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры перапоўненыя ўжо некалькі дзён
Раней у Гомельскім раёне смецце вывозілі толькі пасля публікацыі відэа ў сацсетках
19 снежня 2025 года «Маяк» ужо пісаў пра яму на вуліцы Міра, якая перашкаджае заезду ў двор. У ДРСУ-113 газеце паведамілі, што «праблема будзе вырашана ў найкарацейшыя тэрміны: ужо заўтра [20 снежня] будзе зроблена падсыпка гравійнай сумессю». Мяркуючы па скарзе Анастасіі, дарожнікі абяцанне не стрымалі.
11 сакавіка «Маяк» ужо пісаў пра праблему з вывазам смецця ў Гомельскім раёне. Падставай сталі фота і відэа ў сацсетках: «У работнікаў камунальных службаў — аврал. Талы снег агаляе ўсё назапашанае за зіму смецце, асаблівая праблема — навала буйнагабарытных адходаў».

Намеснік дырэктара КЖУП Вячаслаў Дарашэнка пацвердзіў, што смецце прыбралі толькі пасля публікацыі відэа ў сацсетках:
«Турбавацца не варта, усё пад кантролем. Працуем планавана-авральна па выдаленні буйнагабарытных адходаў. Прыбралі Юбілейны, Чырвонае, Мільчу часткова — Зяброўку. Працуем ў Церашковічах і Бальшавіку. Сітуацыя пад кантролем, патрэбна крыху часу».
А раённая газета прапанавала жыхарам выйсці на суботнік:
«Многія звалкі буйнагабарытных адходаў, у прыватнасці, у пасёлку Чырвонае, што засвяцілася ў гэтым роліку, ужо прыбраныя. Камунальныя службы ідуць далей. Варта, думаю, і самім людзям, як у старыя добрыя часы, сабрацца на вясновы суботнік і разам навесці парадак у дварах сваіх жылых дамоў».
Чытайце таксама: «Не ныйце, лепш дапамажыце»: у Threads разгарэлася гарачая дыскусія пра скаргі на смеццевыя службы
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: