Хоць Беларусь з 2018 года не прадстаўляе справаздачы міжнародным інстытуцыям пра гендэрны гвалт, нядаўна ў дзяржаўных медыя паведамілі, што на наступную пяцігодку распрацоўваецца Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці.
Журналістка BGmedia прааналізавала міжнародныя справаздачы пра факты гендэрнага гвалту ў Беларусі і ацаніла, ці здолее Нацыянальны план дзеянняў перадухіліць гэтыя праблемы.
Нядаўна кансультант па пытаннях гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Елена Комлік распавяла дзяржаўнаму медыя, што ў Беларусі распрацоўваецца Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці на наступную пяцігодку.
«Мы постоянно и активно работаем со всеми коллегами, чтобы в обществе формировать недопустимость домашнего насилия как пути к развитию или выяснению отношений», – заявіла Комлік.
У якасці дапамогі ахвярам сямейнага гвалту, па словах кансультанткі, прадугледжаны магчымасці атрымання псіхалагічнай падтрымкі, часовага прытулку і прававой дапамогі. Да комплексу паслуг сацыяльнага патранату могуць быць уключаныя як органы адукацыі і аховы здароўя, так і рэлігійныя арганізацыі.
Чытаць таксама: «Не стало любимого сыночка». В могилевской колонии умер политзаключенный?
Праблема гвалту супраць жанчын па-ранейшаму застаецца актуальнай у Беларусі. Паводле дадзеных UN Women, у 2018 годзе 6,3% жанчын ва ўзросце 15–49 гадоў паведамілі, што за апошнія 12 месяцаў падвяргаліся фізічнаму і/або сэксуальнаму гвалту з боку цяперашняга або былога інтымнага партнёра. Акрамя таго, жанчыны і дзяўчаты ва ўзросце 10 гадоў і старэй трацяць 19,2% свайго часу на неаплатны догляд і хатнюю працу ў параўнанні з 9,5% у мужчын.
Аднак гэтыя лічбы — толькі вяршыня айсберга: амаль 40% дадзеных, што датычацца выканання Мэтаў устойлівага развіцця з гендарнай перспектывы, так і не былі перададзеныя ў Камісію па становішчы жанчын. Сярод іх — падрабязная інфармацыя пра выпадкі фізічнага і сэксуальнага гвалту.
Уся даступная інфармацыя на гэтую тэму датуецца 2018 годам, калі Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва правялі апытанні і даследаванні па пытаннях гвалту ў адносінах да жанчын. Потым дзяржаўныя інстытуцыі Беларусі перасталі публікаваць звесткі на гэтую тэму. А пасля 2020 года колькасць дзяржаўных кампаній па павышэнні дасведчанасці аб праблеме гвалту ў сям’і і правах ахвяраў істотна зменшылася.
Паводле даследавання EU Neighbours East, на 2025 год у Беларусі адзначаюцца наступныя ключавыя праблемы і тэндэнцыі:
- Шмат справаў рэгіструецца толькі на падставе паказанняў пацярпелых, якія самі павінны прадаставіць неабходныя доказы. Нават пры наяўнасці доказаў гвалту справы могуць быць закрытыя шляхам прымірэння паміж бакамі, незалежна ад магчымасці эскалацыі.
- Паліцыя надае больш увагі палітычнай актыўнасці ахвяр гвалту, чым мерам абароны і прыцягненню агрэсараў да адказнасці.
- Ахоўныя ордэры маюць абмежаваны тэрмін дзеяння і не спрыяюць доўгатэрміноваму вырашэнню праблемы.
- Органы абароны дзяцей маніпулююць жанчынамі і пагражаюць ім забраць дзяцей з сям’і з-за «сацыяльна небяспечнай сітуацыі», калі яны звярнуцца па дапамогу ў паліцыю.
- Дзяржаўныя «крызісныя пакоі» не аказваюць спецыялізаваную дапамогу ахвярам.
- Спецыялісты часта вінавацяць ахвяр у правакаванні гвалту.
- Карэкцыйныя праграмы для агрэсараў практычна адсутнічаюць, няма выразнага механізму накіравання вінаватых у гэтыя праграмы, а ўдзел з’яўляецца добраахвотным і неэфектыўным.
- Крытыка дзеянняў уладаў па прадухіленні гвалту ў сям’і забароненая.
Чатайце таксама: Блогер-фермер после жалобы в TikTok перестал быть «тунеядцем»
Агулам, сітуацыя выглядае наступнай: ахвяры гвалту ў Беларусі не з’яўляюцца сацыяльна-абароненай групай. Пад асаблівую рызыку трапляюць замужнія жанчыны, паколькі для праваахоўных органаў захаванне сям’і важнейшае за бяспеку ахвяры.
Як адзначаецца ў Stakeholder Report for the United Nations, Universal Periodic Review: Gender-based violence against women and girls, падрыхтаваным арганізацыяй The Advocates for Human Rights (Адвакаты за Правы Чалавека):
«У Крымінальным кодэксе Беларусі няма асобнага артыкула пра хатні гвалт, і такія выпадкі разглядаюцца паводле агульных нормаў. Гэта прыводзіць да таго, што хатні гвалт часта не прызнаецца як самастойная з’ява, не ўлічваюцца яго працяглы характар і залежнасць ахвяры ад агрэсара, а пакаранне не адлюстроўвае сапраўднай сур’ёзнасці праблемы.»
Як вынікае са справаздач праграмы Усходняга партнёрства і арганізацыі Адвакатаў за правы чалавека, дапамога, якую афіцыйныя прадстаўнікі аказваюць пацярпелым, не адлюстроўваецца належным чынам. Акрамя таго, што дзяржава не перадае інфармацыю пра хатні гвалт міжнародным арганізацыям, яна таксама не каментуе рэальнае становішча ахвяр праз дзяржаўныя медыя.
У размове пра Нацыянальны план па забеспячэнні гендэрнай роўнасці няма канкрэтнай інфармацыі пра тое, што менавіта дзяржава палепшае ў сваёй палітыцы (бо крызісныя пакоі ў Беларусі існавалі і раней).
Няма адказу на пытанне, ці не будзе «захаванне сям’і» прыярытэтам для праваахоўных органаў, калі гаворка ідзе пра бяспеку і жыццё жанчын.
Таксама не ідзе гаворкі пра тое, чы плануецца ўвядзенне асобнага закона аб абароне ахвяр хатняга гвалту. Пытанне выклікае і роля рэлігійных арганізацый у аказанні паслуг «сацыяльнага патэрнату».
І самае галоўнае — не ўзгадваюцца ні адказнасць агрэсараў, ні наяўнасць для іх абавязковых карэкцыйных праграм.
Хоць гэты дакумент яшчэ не апублікаваны, адно застаецца дакладным — па гэтай сацыяльна значнай тэме адсутнічае належная інфармацыя як у нацыянальных справаздачах, так і ў дзяржаўных СМІ.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: