краты, рукі

Беларуска ў TikTok падзялілася плюсамі польскай турмы

11.09.2025 11:51 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Дзяўчына распавяла, што адрознівае польскую турму ад беларускай.
Читайте BGmedia в:

Крысціна — беларуска, якая жыве ў Польшчы. У TikTok і Instagram яна вядзе блог пра сваё жыццё: дзеліцца відэа з макіяжам і расказвае пра адносіны са сваёй дзяўчынай, якая зараз знаходзіцца за кратамі ў Польшчы.

Крысціны пазнаёмілася са сваёй цяперашняй дзяўчынай яшчэ да таго, як тая трапіла за краты. Прычынай зняволення стаў артыкул, звязаны з фінансавымі парушэннямі. У Польшчы яна мае магчымасць наведваць сваю дзяўчыну, бо тая пазначыла яе як свайго партнёра.

«На спатканне можа прыходзіць хто заўгодна. Не толькі бліжэйшы сваяк, муж альбо жонка. Галоўнае – загаддзя ўпісаць гэтага чалавека ў спіс», — дзеліцца Крысціна.

Уявіць падобную сітуацыю ў Беларусі амаль немагчыма: там права на спатканні маюць толькі афіцыйныя муж і жонка, блізкія сваякі, а ў іншых выпадках — толькі пры асобным дазволе адміністрацыі турмы, што здараецца вельмі рэдка. Аднаполыя пары ў Беларусі і без гэтага сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. Спатканні ў турмах для іх, як пар, практычна немагчымыя.

Чытайце таксама: Голоса тех, кого долго не слышали: истории о борьбе за право быть собой в мире предрассудков

 

Як распавядае Крысціна, у мінулай 5 мясцовай камеры ў яе партнеркі быў душ і туалет. «У мяне не было такіх умоваў нават у дзіцячым лагеры!». «У цяперашняй камеры ў яе няма душу, затое ёсць лядоўня» — дзеліцца дзяўчына.

@krissik.kk Как мы познакомились с моей девушкой рассказала в своё тгк канале @krissik_ka #wlw #влвждуля ♬ оригинальный звук — krissik.kk

У следчых ізалятарах Беларусі (СІЗА) душ дазваляецца раз на тыдзень. Звычайна ў камеры стаяць толькі ўмывальнік і прыбіральня (часам без дастатковай ізаляцыі), таму санітарныя ўмовы вельмі сціплыя. У палітычных зняволеных сітуацыя можа быць яшчэ горшай. А лядоўняў у камерах няма наогул. Таму ў гэтым плане польская турма значна пераўзыходзіць беларускую па ўмовах.

Таксама яна расказала, што ў яе дзяўчыны ёсць мабільны тэлефон, якім тая можа карыстацца да таго моманту, пакуль не скончацца грошы. «Але ў любы час яна можа папоўніць рахунак і працягваць тэлефанаваць» — адзначае Крысціна.  У беларускіх турмах і СІЗА тэлефоны забароненыя для ўсіх зняволеных, незалежна ад артыкула. Іншая сітуацыя на «хіміі»: там мабільныя тэлефоны дазволеныя, але з пэўнымі абмежаваннямі — апарат і нумар трэба зарэгістраваць у адміністрацыі, а карыстанне рэгламентуецца правіламі (напрыклад, на ноч тэлефоны часта здаюцца дзяжурнаму).

Самае цікавае, што ў польскай турме існуюць спатканні без нагляду, у тым ліку і «інтымныя» спатканні для пар. Для Крысціны ўмовы польскай турмы здаюцца значна менш стрэсавымі ў параўнанні з турмамі Беларусі ці Расеі.

Чытайце таксама: «Брест на голодный паек?» Что происходит на границе Беларуси с Польшей после объявления о ее закрытии

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: