предприятие

«Купляй сваё роднае». Беларусы абурыліся коштам цішоткі ад «Світанка» за 71 рубель

16.06.2026 12:55 ААТ "Світанак", ілюстрацыйнае фота. Источник фото

Кошт звычайнай мужчынскай цішоткі ў краме «Світанак» здзівіў пакупніка. У каментарах пад відэа беларусы пачалі спрачацца пра цэны і якасць айчыннага адзення.
Читайте BGmedia в:

У TikTok абмяркоўваюць кошт прадукцыі беларускага брэнда ААТ «Світанак». Прычынай стаў ролік мужчыны, які паказаў у краме мужчынскую цішотку-пола з надпісам «Беларусь» і цэннікам у 71 рубель.

Чытайце таксама: Клубника по 50 копеек. В Брестской области резко обрушились закупочные цены на ягоду

На апублікаваным відэа бачна, што гаворка ідзе пра звычайную баваўняную мадэль светла-шэрага колеру. Аўтар роліка прызнаўся, што быў здзіўлены такой цаной.

«Світанак, пола хэбэшнае з лагатыпам Беларусь за 71 рубель. За звычайнае пола-цішотку. Адкуль такі завышаны кошт за родную прадукцыю Беларусі?» — задаўся пытаннем мужчына.

@dimazgera71 р за майку Свитанок♬ оригинальный звук — Dima_Zgera

Відэа хутка сабрала дзясяткі рэакцый: па стане на 16.06.2026 яно мае 1418 каментароў і  амаль дзве тысячы падабаек.

Беларусы загаварылі пра заробкі і даступнасць адзення

Многія карыстальнікі адзначылі, што галоўная праблема нават не ў самой цане, а ў тым, як яна суадносіцца з даходамі большасці людзей.

  • «Для людзей сярэдняга класа з дастаткам 1600 рублёў у месяц гэта дорага. А такіх у Беларусі большасць», — напісаў адзін з каментатараў.

Іншыя іранічна ўзгадалі папулярны лозунг пра падтрымку айчыннага вытворцы.

  • «Купляй наша роднае. Пры зарплаце 800 рублёў, але маечка пры гэтым 71 рубель. Клас».
кошт на цішотку
Скрыншот з відэа ў TikTok

Некаторыя параўноўвалі беларускую прадукцыю з таварамі з Кітая, секанд-хэндаў і інтэрнэт-крам.

  • «Купім кітайскае за 20 рублёў, а сваё няхай пыліцца на вешалках у магазінах».
  • «Не з маёй зарплатай купляць беларускае — за гэтыя грошы я ў секанд-хэндзе набяру дзесяць маек прыгажэйшых і больш якасных».

Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

Пад сумнеў паставілі і якасць прадукцыі

Частка каментароў датычылася не кошту, а ўражанняў ад выкарыстання рэчаў беларускіх вытворцаў.

  • «Дзве пранні — і ў сметніцу».
  • «А яшчэ цягнецца як кішка».
  • «Купіла халат ад „Світанка“, і года не прайшло — увесь у дзірках».

Іншыя карыстальнікі крытыкавалі дызайн мадэлі, называючы яе маральна састарэлай.

  • «На мой погляд, цана ёй 10 рублёў — за фасон з 90-х гадоў і такую тканіну».
  • «Я б нават дарма такую не надзеў».

Загучала тэма кіраўнікоў і кантралёраў

У абмеркаванні роліка не абышлося без разваг пра тое, чаму беларускія тавары каштуюць усё даражэй.

Некаторыя каментатары лічаць, што значная частка выдаткаў звязаная не з вытворчасцю, а з колькасцю кіраўнікоў і кантралёраў.

  • «На адну швачку — пяць кіраўнікоў і пяць правяраючых. Усім трэба плаціць зарплату».
  • «Завышаныя цэны таму, што на аднаго рабочага пяць наглядчыкаў, якіх трэба карміць».

З’явіліся і больш іранічныя каментары.

  • «Патрыятызм цяпер вельмі дарагі. З надпісам USA будзе ў пяць разоў танней».
  • «Ну я куртку з акумулятарам і падагрэвам за 50 рублёў купіў».

Цэны на айчынную прадукцыю выклікаюць спрэчкі

BGmedia звяртала ўвагу на тое, што апошнім часам у сацыяльных сетках беларусы рэгулярна абмяркоўваюць кошт прадукцыі айчынных вытворцаў — ад адзення і абутку да прадуктаў харчавання і мэблі. Пры гэтым многія карыстальнікі перакананыя, што рост цэн адбываецца хутчэй, чым растуць іх заробкі.

Аб гэтым сведчыць і паказчык інфляцыі: згодна з дадзенымі Белстата, у студзені–снежні 2025 года інфляцыя ў краіне склала 6,8%. У снежні, у параўнанні з лістападам, індэкс спажывецкіх цэн вырас на 0,3%.

Чытайце таксама: Хлопца шакавалі кошты на мэблю ад «Пінскдрэў»: беларусы падтрымалі яго абурэнне

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: