Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч аналізуе галоўныя падзеі адыходзячага тыдня.
![](/wp-content/uploads/2023/10/karbalevich-7ir45-e1697821067619.jpg)
Такіх падзей дзве: стварэнне спецкамісіі па прызначэнні новага ўрада і заява прэзідэнта Украіны пра далейшае ўцягванне Беларусі ў вайну.
Лукашэнка падсцілае саломку і выяўляе «ворагаў» унутры сістэмы
Валерый Карбалевіч назваў «дзіўнымі гульнямі» прызначэнне новага ўрада. Прынамсі, новую форму перапрызначэння чыноўнікаў.
Сістэма працуе так: пасля прэзідэнцкай кампанія дзейны ўрад складае свае паўнамоцтвы перад чалавекам, якога аб’явілі прэзідэнтам. Натуральна, урад паводле працэдуры аб’явіў пра сваю адстаўку, а Лукашэнка даручыў Савету міністраў працягваць свае паўнамоцтвы да моманту прызначэння новага складу, які мусіў быць аб’яўлены пасля інаўгурацыі.
Чытайце далей: Договор с Россией о гарантиях безопасности: что он значит для Беларуси, беларусов и Лукашенко
— Але гэтым разам нешта пайшло не па плану. Лукашэнка на нарадзе аб’явіў, што ствараецца нейкая дзіўная камісія, якая будзе абмяркоўваць склад новага ўрада. Не вельмі зразумела, навошта гэтая камісія і што ўсё гэта азначае: ці то гэта пераход да калектыўнага кіраўніцтва, ці то гэта пачатак таго самага транзіту, пра які шмат спекуляцый, — разважае палітычны аглядальнік. – Я думаю, ні тое, ні другое. Калектыўнае кіраўніцтва і персанальная ўлада Лукашэнкі – рэчы несумяшчальныя.
Навошта тады напусцілі столькі туману вакол фармальнай працэдуры?
— Сэнс гэтай гульні некалькі іншы. Па-першае, пераразмеркаваць адказнасць за тое, што будзе адбывацца ва Украіне, на чыноўнікаў. Лукашэнка некалькі разоў казаў, што нас чакае няпросты, цяжкі год, наперадзе праблемы ў эканоміцы, бо такія праблемы з’яўляюцца ў расійскай эканоміцы. Дык вось: хто будзе адказваць за эканамічныя правалы? Калі новы ўрад будзе падбіраць нейкая камісія, Лукашэнка можа сказаць: гэта не я выбіраў новы ўрад, а нейкія чыноўнікі, а я толькі збоку стаяў і глядзеў, — тлумачыць Валерый Карбалевіч.
Але гэта толькі адзін бок медаля, ёсць яшчэ і нябачны бок:
— Лукашэнка вельмі хацеў бы паглядзець, як пачнецца барацьба кланаў, групіровак за нейкія пасады ва ўрадзе. Пачнецца сварка, канкурэнцыя, а арбітрам у гэтай барацьбе ўнутры ўлады будзе, зразумела, сам Лукашэнка. І тут рэалізуецца вядомы прынцып усіх часоў і народаў: падзяляй і ўладар, — кажа Валерый Карбалевіч.
Чытайце далей: «Кіберпартызаны»: Адзінае, што можна зрабіць у гэтым выпадку, — гэта з’язджаць
Магчыма, падчас унутраных сварак неасцярожна праявяцца персоны, якія выдадуць свае амбіцыі на статус пераемніка:
— А гэты статус мусіць вызначаць сам Лукашэнка, і ніякія ініцыятывы знізу не будуць падтрымлівацца. І тым, хто неасцярожна выдасць сябе, хто фальстарт прыме за рэальны старт, давядзецца нясоладка, — прагназуе палітычны аглядальнік.
Беларусь усё глыбей уцягваецца ў расійскія ваенныя авантуры
На гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія імкнецца ўвесці свае войскі на тэрыторыю Беларусі і, магчыма, яшчэ больш уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны. Каб з тэрыторыі Беларусі пагражаць і правакаваць суседзяў, у тым ліку Польшчу і Украіну.
Валерый Карбалевіч выказаў гіпотэзу, што разважанні ўкраінскага прэзідэнта грунтуюцца на двух фактах.
Факт першы: у Дзярждуме Расіі пачынаецца ратыфікацыя дамовы аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і Расіяй, падпісанай Лукашэнкам і Пуціным у снежні мінулага года ў Мінску. Гэтая дамова нідзе не друкавалася, а вось цяпер, падчас ратыфікацыі ў Дзярждуме, стаў вядомы яе змест. Там ёсць пункт, які дае Расіі права ўводзіць на тэрыторыю беларусі свае войскі, размяшчаць тут свае вайсковыя аб’екты. Дамова падпісаная на 10 гадоў.
Чытайце далей: Путин и Лукашенко втягивают беларускую армию в войну против Украины?
Другі факт. Сёлета ў Беларусі пройдуць расійска-беларускія ваенныя вучэнні «Захад—2025». Яны праводзяцца раз на тры гады. І тут узнікаюць паралелі: у 2022 годзе расійскія войскі, якія прыехалі на вучэнні ў Беларусь, пасля заканчэння гэтых вучэнняў пайшлі ў атаку на Украіну. І з тэрыторыі Беларусі, з Гомельскай вобласці, адбыўся напад на Украіну, на Кіеў.
— Па аналогіі з тым годам многія разважаюць на гэтую тэму. Наўпроставыя аналогіі наўрад ці варта праводзіць, тым не менш, мы можам сказаць, што ўцягванне Беларусі ў расійскія ваенныя авантуры, у расійскія ваенныя планы, у расійскі канфлікт з Украінай і Захадам – гэта факт, — рэзюмаваў Валерый Карбалевіч.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: