Рэжым Лукашэнкі працягвае ціснуць на жанчын, што адбываюць пакаранне па «палітычных артыкулах». У гомельскай выпраўленчай калоніі №4, дзе адбываюць пакаранне жанчыны, увялі новыя абмежаванні на працяглыя спатканні з роднымі. Цяпер асуджаным забаронена прыносіць з сабой асабістыя рэчы, у тым ліку сродкі асабістай гігіены.
Чытайце таксама: Як дзяржава «ваюе» са шматдзетнымі-маці. Гісторыі беларусак
Паводле інфармацыі MAYDAY TEAM — канала праваабаронцаў і журналістаў ПЦ «Вясна» з Магілёва, у калоніі дзейнічае правіла, паводле якога жанчыны павінны прыходзіць на працяглае спатканне «з пустымі рукамі», толькі ў робе, выдадзенай установай.
Без асабістых рэчаў і гігіенічных сродкаў
У спіс забароненых рэчаў трапілі нават такія прадметы, як зубныя шчоткі, ручнікі, зменная бялізна і жаночыя гігіенічныя пракладкі. Цяпер усё неабходнае павінны прывозіць родныя, якія прыязджаюць на працяглае спатканне.
Працяглыя спатканні прадугледжаны Крымінальна-выканаўчым кодэксам і могуць доўжыцца да трох сутак. Яны адбываюцца ў спецыяльных пакоях на тэрыторыі калоніі, вядомых сярод зняволеных як «гасцініца для ДС».
Родным даводзіцца прывозіць усё — ад халата да сланцаў
Як адзначаюць крыніцы MAYDAY TEAM, сваякі палітзняволеных мусяць прывозіць нават халаты і сланцы для душа, бо душавыя і прыбіральні знаходзяцца не ў тым жа будынку, што і пакоі для спатканняў. Калі родныя нешта з гэтых рэчаў не возьмуць з сабой у турму, жанчынам даводзіцца хадзіць босымі.
Пасля завяршэння спаткання асуджаныя таксама не могуць забраць з сабой нічога, акрамя прадуктаў. І то, калі загаддзя аформяць дазвол «на вынас» рэшткаў ежы.
Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў Брэсцкай вобласці працягваюцца. Стала вядома пра новых ахвяр рэжыму
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: