Купалы, золата, цыбулізацыя

У вёсцы Пескі Мастоўскага раёна збіраюцца «ацыбуліць» царкву

09.09.2025 13:08 Залатыя купалы. Ілюстратыўнае фота. Источник фото

У Песках рыхтуюць «цыбулізацыю» царквы XIX стагоддзя, якая не мае ахоўнага статусу і застаецца без юрыдычнай абароны.
Читайте BGmedia в:

У вёсцы Пескі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці рыхтуюцца «ацыбуліць» нітрыдам тытану Свята-Мікалаеўскую царкву, паведамляе Telegram-канал «Спадчына».

«Цыбулізацыя» або антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, пры якой іх архітэктурная і дэкаратыўная каштоўнасць губляецца, а будынкі «прыгожа пакрываюць» простымі матэрыяламі, звычайна металічнай цыбулепадобнай дахоўкай.

Свята-Мікалаеўская царква — помнік архітэктуры XIX стагоддзя, узведзены ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Храм перажыў нават савецкі перыяд, калі многія святыні зачыняліся і ператвараліся ў склады ці хлявы.

царква, Пескі, вёска, спадчына
Свята-Мікалаеўская царква ў Песках. Крыніца фота: be.wikipedia.org

Чытайце таксама:  Як змянілася колькасць школьнікаў у Брэсцкай вобласці за пяць год

Царква ў Песках не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, што робіць яе неабароненай ад «рэстаўрацый», якія знішчаюць архітэктурную аўтэнтычнасць. Аднак ахоўны статус не заўсёды ратуе храмы ад «цыбулізацыі». Гэта добра бачна на прыкладзе царквы Святой Тройцы ў вёсцы Старыя Пескі Брэсцкай вобласці.

царква, храм, праваслаўны
Царква Святой Тройцы ў Старых Песках да і пасля рэстаўрацыі. Крыніца фота: be.wikipedia.org

Пры гэтым наданне храму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці азначае яго ўключэнне пад дзеянне спецыяльнага заканадаўства, якое патрабуе захавання яго цэласнасці і архітэктурнай аўтэнтычнасці. Гэта стварае прававыя падставы для прыцягнення да адказнасці асобаў, што парушаюць патрабаванні па ахове і тым самым наносяць шкоду аб’екту.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: