Яшчэ месяц таму стала вядома, што ў Слуцкай стаматалогіі, якая месціцца на вуліцы Леніна, закрываюць адзіны ў горадзе рэнтгенаўскі кабінет. Сітуацыя моцна хвалюе мясцовых жыхароў.
Чытайце таксама: Слуцкі радзільны дом усё ж закрылі. Цяжарных з усяго раёна адвозяць у іншыя гарады
На думку случчан, кабінет закрываюць назаўсёды. І на дадзены момант ім невядома, у якім месцы яны могуць экстрана зрабіць сабе здымкі. Адзін жыхар распавёў, што забарону на працу кабінета наклала абласная санстанцыя праз адсутнасць адпаведнай ліцэнзіі.
Галоўны ўрач Слуцкай ЦРБ: «Здымак у горадзе пакуль зрабіць няма дзе, але гэта — часовыя цяжкасці»
Пазней галоўны ўрач Слуцкай Цэнтральнай Раённай Бальніцы (ЦРБ) Аляксандр Сокал часткова пацвердзіў гэтую інфармацыю. Але запэўніў, што ў дадзеным выпадку гаворкі пра поўнае закрыццё кабінета не ідзе. «Здымак у горадзе пакуль зрабіць няма дзе, але гэта — часовыя цяжкасці», — падкрэслівае ён.
Таксама ў размове з мясцовым выданнем Сокал паведаміў, што дакументы на атрыманне санітарнага пашпарта ўжо сабраныя, а таксама адпраўлена заяўка ў Абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі для праверкі параметраў работы рэнтгенаўскага апарата. Але дакладную дату прыезду спецыялістаў галоўны ўрач пакуль назваць не можа.
Случчане: «Спачатку закрылі раддом, а цяпер узяліся за “аптымізацыю” стаматалогіі»
У каментарах пад навіной случчане выказалі недавер словам галоўнага ўрача. На іх меркаванне, падобныя тлумачэнні гучалі і наконт Слуцкага раддома.
Нагадаем, што ў гэтым годзе ў горадзе распаўсюдзіліся чуткі пра закрыццё радзільні. У адказ на гэта Аляксандр Сокал патлумачыў, што будынак пакуль закрылі на рамонт, а частку персаналу радзільні перавядуць у ЦРБ. У раддоме сапраўды праводзілі рамонтныя працы, аднак нядаўна стала вядома, што яго сапраўды закрываюць.

У каментарах пад навіной у адным з мясцовых каналаў адзін з жыхароў вырашыў правесці анлайн-галасаванне: хто верыць тлумачэнням галоўнага ўрача:
- «Верым Аляксандру Пятровічу, што гэта «часовыя цяжкасці» а-ля сітуэйшн з радзільным домам? Калі верым, што з 2026/01/01 будзе працаваць — стаўце👍, калі не — 👎», — піша мужчына.
У апытанні прыняла ўдзел 13 чалавек. 12 з іх выказалі недавер урачу, пакуль адзін проста падтрымаў аўтара галасавання.

Таксама варта адзначыць і іншыя меркаванні. Вось, што людзі напісалі пра сітуацыю:
- «А гэта той жа самы чалавек, які расхістаў радзільню слуцкую?», — задаецца пытаннем адзін з карыстальнікаў. «Правільна трэба казаць — аптымізаваў 😁. Так зараз модна», — адказвае яму іншы.
- «Я так зразумеў, зараз гэты чалавек узяўся за аптымізацыю стаматалогіі?».
- «Адмоўная аптымізацыя, калі быць больш дакладным».
- «Абласным кантрольна-праверачным службам глыбока нас*аць, як лечаць і дыягнастуюць у «калгасах». Яны ў «Лодах» і «Канах» абслугоўваюцца», — адзначае адзін з каментатараў.
Чытайце таксама: «Линия многоканальная, оператор одноканальный»: В Слуцке тяжело дозвониться в регистратуру главной больницы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: