Навучэнцаў медыцынскага каледжу загналі ў праўладную арганізацыю «Белая Русь». Аб гэтым паведамілі на сайце Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу.
Чытайце таксама: Жанчына з Брэста падзялілася пазнакай у сваёй медкартцы. Урачам гэта не спадабалася
«Дзень з Белай Руссю» прайшоў 21 кастрычніка. Спачатку навучэнцаў прыцягнулі да прыдуманых дзяржавай акцый, такіх як «Не забудзь павіншаваць бацьку!», дзе студэнты пісалі лісты свайму бацьку і віншавалі з Днём бацькі. Таксама студэнтам давялося ў «дабраахвотна-прымусовым парадку» прыняць удзел у акцыі па добраўпарадкаванню лясных тэрыторый: яны высадзілі маладыя яліны і сосны каля вёсак Сялец і Галынец Магілёўскага раёна. Варта адзначыць, што раней улады называлі гэтую акцыю «валанцёрскай».

@365bel Курсанты военного факультета БГУ станцевали с Солодухой. Как сообщается в официальном Тикток аккаунте Министерства обороны, курсанты, танцуя под песню «Виноград» Александра Солодухи, «запустили тренд на всю родную Беларусь». Пользователи иронизируют над бережливостью Солодухи: «Костюм с 2019 года не меняет, как на халяву урвал с Евроигр», шутит беларус. Ранее курсанты воспроизвели танец одного из главных пропагандистов российской агрессии Олега Газманова. #беларусь #новостибеларуси #минск #беларусьсейчас ♬ оригинальный звук — 365bel
Чытайце таксама: У Брэсцкай вобласці плануецца валанцёрская акцыя, але з дапамогай «бюджэтнікаў»
Напрыканцы маладым людзям выдалі членскія білеты. Да арганізацыі далучылася пяцьдзясят чалавек.
Канал праваабронцаў з Магілёва MAYDAY звяртае ўвагу на тое, што білеты ўручалі не раённыя кіраўнікі арганізацыі, а намеснік галоўнага бухгалтара каледжа Ліна Луневіч, якая не мае дачынення да лідараў «Белай Русі».

Таксама, паводле інфармацыі праваабронцаў, усе навучэнцы ўжо з’яўляюцца членамі чарговай праўладнай арганізацыі — БРСМ. Аднак ім не патлумачылі, у чым розніца паміж гэтымі двума арганізацыямі, і навошта далучацца адразу да двух. Аднак ім сказалі, што ўступіць туды «проста трэба».
Чытайце таксама: Как беларусы отреагировали на субботник: «Нафик нам нужен этот музей»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: