TikTok-акаўнт Докшыцкага раённага выдання «Родныя вытокі» апублікаваў ролік, у якім паказаў урачыстае адкрыццё аўтамыйкі самаабслугоўвання ў горадзе. Яно выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў.
Чытайце таксама: Паказуха ў Барысаве: у горадзе з помпай адкрылі копіцэнтр
Аўтамыйка «Аліта» была адкрытая 1 траўня. З нагоды яе адкрыцця ў горадзе зладзілі святочную падзею. Каля новага месца маладзёны стварылі сапраўднае шоў: з танцамі і гучнай музыкай, прадэманстраваўшы навыкі харэаграфіі. «Імпрэзу» наведалі сем’і з дзецьмі — не абышлося і без афіцыйных асобаў, што працуюць у мясцовым райвыканкаме.
@dokshitsynews #автомойка #докшицы #помытьмашину #докшицы #сервис ♬ оригинальный звук — Новости в Докшицах
Як на ролік адрэагавалі ў сацсетках
Па стане на 04.05.2026, відэаролік па-сапраўднаму «завірусіўся» ў TikTok: ён набраў больш за 123 тысячы падабаек, а таксама 1.7 мільён праглядаў — незвычайна добры вынік для раённага медыя.
Аднак, зыходзячы з каментароў пад ролікам, многія карыстальнікі палічылі «імпрэзу» смешнай і несур’ёзнай.

На меркаванне адных людзей, сітуацыя выглядае абсурднай: яны не маглі стрымаць сваёй іроніі:
- «Зноў новую дату ў гісторыі вучыць».
- «У гэты дзень не спала ўся краіна».
- «Пачалася ў калгасе раніца».
- «А дзе Лукашэнка?».
- «Святкаваць звычайную аўтамыйку? Гэта ж дзе трэба жыць што б такое святкаваць».
- «Гэта ж што будзе падчас адкрыцця звычайнай лавачкі?».
Іншыя каментатары пажартавалі, што гэтая ўрачыстасць — падрыхтоўка для канцэртаў сусветных зорак, такіх як Трэвіс Скот, Джасцін Бібер ці Канье Уэст і іншых:
- «А чаму Чарлі xcx не паклікалі, мінулым разам добра ж выступіла».
- «Гэта разагрэў перад Трэвісам».
- «Джасцін Бібер пазней пад’едзе».
- «Канье выступае наступным».
- «50 cent мусіў яшчэ прыехаць!».
Знайшліся і тыя, хто задумаўся пра будучыню такіх прадпрыемстваў:
- «Аўматыйка закрыецца праз паўгода з-за стратнасці».
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстаць супраць вас. Не дазваляйце нікому ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — заставайцеся нябачнымі для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Чытайце таксама: В парке Пинска с помпой заменили старый аттракцион на новый — кажется, жители ожидали другого
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: