турма, Брэст, сцяг

У Берасцейскай вобласці стала на двух палітзняволеных больш

06.09.2025 19:51 Ілюстратыўнае фота. Источник фото

У Берасцейскай вобласці праваабронцы налічваюць 247 палітвязняў — гэта каля 20% ад усіх палітычных зняволеных Беларусі. І іх не стае меньш.
Читайте BGmedia в:

Беларуская праваабрончая супольнасць прызнала палітзняволенымі двух чалавек з Берасцейскай вобласці.

Чытайце таксама: «У меня «четырехсотый»! Что это означает при допросах на границе?

У спіс палітвязняў Беларусі дадаліся новыя імёны:

▪️ Мікалаева Вольга Анатольеўна – ураджэнка Баранавічаў. Яе затрымалі ў снежні-2024 па справе тэлеграм-чата «Белыя крылы Барановичи» (магчыма, дзяўчына яго мадэравала). Акрамя таго, сілавікі абвінавацілі яе ва ўдзеле ў мірных пратэстах. У выніку Вользе прысудзілі калонію (пакуль невядома, на які тэрмін).

▪️ Трухан Дзмітрый Віктаравіч (ІК-15) – жыхар Баранавічаў. Напрыканцы 2023 года Брэсцкі абласны суд прысудзіў мужчыне 5 год калоніі. Тады не было падрабязнасцяў справы, але было вядома, што Дзмітрый атрымаў 2 палітычныя артыкулы (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК і ч. 1 арт. 368 КК).

Чытайце таксама: «Белая Вежа»: як адна з пастаноўшчыц фестываля звязана з «расейскім светам»

Па стане на 6 верасня праваабаронцы налічваюць 1197 палітычных зняволеных. Паводле звестак «Вясны», у Берасцейскай вобласці іх 247. Гэта каля 20% ад усіх зняволеных, больш за сярэднюю колькасць на вобласць (16%).

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: