Сумны хлопец атрымаў дакумент

Студэнта з БДЭУ вырашылі не аднаўляць ва ўніверсітэце. Раней яго выключылі за відэа ў TikTok

27.10.2025 17:31 Ілюстратыўнае фота. Згенеравана з дапамогай ШІ ChatGPT. Источник фото

Пасля выключэння з універсітэта хлопец падаваў скаргу ў Мінадукацыі. Прыйшоў адказ, які яго не задаволіў.
Читайте BGmedia в:

Кірыл быў студэнтам чацвёртага курса Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Універсітэта. Але давучыцца ён не здолеў. На ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, 1 верасня хлопец запісаў відэа і выклаў яго ў TikTok. Па ягоных словах, менавіта яно стала нагодай для выключэння хлопца з універсітэта.

Чытайце таксама: Хлопца выключылі з універсітэта за відэа. Ён збіраецца падаваць скаргу ў Мінадукацыі

Кірыл спрабаваў абскардзіць рашэнне ў Міністэрстве адукацыі, пра што пісаў у сваім асабістым Telegram-канале. Але адказ яго не задаволіў.

Тлумачэнні ўніверсітэта

Раней выключэнне студэнта патлумачылі тым, што ён парушыў правілы ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі. У загадзе па адлічэнню адзначылі, што ягоныя дзеянні могуць утрымліваць прыкметы адміністрацыйнага або нават крымінальнага правапарушэння. Як патлумачыў сам Кірыл, у відэа, дзе хлопец проста стаяў на лінейцы з дзяўчынамі, пабачылі «здзек з дзяржаўнай сімволікі» толькі таму, што яны стаялі «спіной да сцяга».

скриншот, линейка, университет, ВУЗ, ВНУ
Скрыншот з выдаленага відэа ў TikTok. Фота: асабісты канал хлопца

Акрамя таго, ва ўніверсітэце паведамілі, што раней да хлопца ўжо прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання (ён меў даўгі па вучобе). На гэтай падставе адміністрацыя ўніверсітэта прыняла рашэнне аб яго выключэнні.

Чытайце таксама: На студэнта з Конга маглі націснуць. Цяпер ён просіць СМІ «не палітызаваць сітуацыю»

Што адказалі ў Міністэрстве адукацыі

У Мінадукацыі разгледзелі зварот ужо былога студэнта і далі яму адказ: «Разгледзеўшы дадзеныя матэрыялы, Міністэрства адукацыі не выявіла парушэнняў дзеючага заканадаўства з боку БДЭУ». Адказ быў даволі фармальны і кароткі, без дадатковых тлумачэнняў.

дакумент ад Міністэрства адукацыі
Адказ ад Міністэрства адукацыі. Фота: асабісты Telegram-канал Кірыла

Хлопца такое тлумачэнне не задаволіла. «З такім адказам маглі не адказваць», — піша ён у сваім асабістым Telegram-канале. Таксама былы студэнт сказаў, што тры гады, страчаныя на вучобу, яго засмучаюць, бо ён так не змог скончыць універсітэт. Пра далейшыя планы ў жыцці Кірыл пакуль не паведамляе.

Чытайце таксама: «Парадак» любой цаной: як школа ў Беларусі цісне на настаўнікаў і вучняў

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: