У сацсетках з’явіўся спіс таго, што павінны мець пры сабе салдаты тэрміновай службы. Некаторыя пазіцыі выклікалі ў беларусаў пытанні. BGmedia папрасіла былога «тэрміноўніка» пракаментаваць, навошта гэта ўсё патрэбна і што б ён сюды дадаў.
Чытайце таксама: Прызыў у войска ў Беларусі ператварыўся ў прапагандысцкае шоў

Шэраг рэчаў, неабходных для войска. Фота: Telegram-канал «Беларусь у ТікТок»
«Ілюзія чысціні»
Васіль праходзіў тэрміновую службу ў беларускім войску каля дзесяцігоддзя таму. Мужчына звяртае ўвагу, што са спіса знікла падшыва (белая чыстая тканіна для каўнеру).
— Падшыва на каўнер была неад’емным атрыбутам у войску шмат дзесяцігоддзяў. Казалі, што гэта патрэбна ў мэтах гігіены. Я здзіўляўся, чаму войска не можа проста паставіць нармальныя пральныя машынкі, каб салдаты элементарна маглі папраць сваю вайсковую форму ў любы зручны момант. Замест гэтага стваралася ілюзія чысціні, бо каўнер быў белым, а сама форма магла быць непапранай паўгады.
Мужчына звяртае ўвагу, што каля пяці год таму падшыву адмянілі.
@365bel Беларуских призывников заставляют участвовать в принудительных шоу с кринжовой военной музыкой, святой водой и другими «патриотическими» атрибутами. Призыв в армию в Беларуси постепенно превратился не в семейное событие, а в организованное государством публичное мероприятие. Вместо спокойных проводов с близкими власти устраивают так называемые «дни призывника» с официальными речами, флагами и участием священников. В Кобрине, например, повестки вручали прямо на центральной площади. Призывникам выдали по две гвоздики, чтобы возложить их к мемориалу. В соцсетях это вызвало бурную реакцию: кто-то традиционно писал про долг Родине и желал ребятам удачи, но многие обратили внимание на другое. На лицах большинства призывников не было радости — лишь напряжение и неуверенность. #беларусь #призывбеларусь #осеннийпризыв #кобрин #брест ♬ original sound — 365bel
— Тады застаецца пытанне, на што, напрыклад, у спісе белыя ніткі? І ўвогуле на што кожнаму салдату свае персанальныя іголкі і ніткі? Гэтая вопратка ж не так часта ірвецца, каб у кожнага салдата быў персанальный шыйны набор. Можна гэта вырашыць неяк цэнтралізавана, каб адзін камплект нітак і іголак ляжаў, напрыклад, у старшыні ці «ленінцы».
«На халеру лысаму расчоска?!»
— Ідзем далей. На халеру лысаму расчоска?! Адна з задачаў войска — зрабіць усіх лысымі і паголенымі – то бок, забіць індывідуальнасць кожнага чалавека. Я не бачыў, каб хтосьці з «тэрміноўнікаў» карыстаўся расчоскай на сваёй амаль лысай галаве. Выглядае як дурасць.
Хаця, канешне, і рыдлёўку можна выкарыстоўваць як зброю. То можа расчоска таксама адносіцца да шанцавага інструмента, згодна з якой-небудзь пастановай, дырэктывай, указам Лукашэнкі і халера яго ведае чым там яшчэ.
Капэрты… Я так разумею, і па сёння ў беларускім войску асноўным сродкам камунікацыі са знешнім і ўнутраным светам з’яўляюцца папяровыя лісты. І што паранойя «вакол шпіёны» нікуды не падзелася, таму пра смартфоны тэрміновікі могуць нават не марыць?
«Як наяўнасць доўгіх валасоў ці барады ўплывае на баяздольнасць?!»
Па сродках гігіены ў нашага суразмоўцы таксама ёсць пытанне:
— Ажно тры пункты, што тычацца галення. Трындзец, прабачце. Я калі гляжу украінскія рэпартажы з лініі фронту, заўважаю, што там вайскоўцы самага баяздольнага на сёння войска Еўропы могуць хадзіць і з даўгімі валасамі на галаве, і з барадой, і з вусамі. І што ніяк гэта не ўплывае на баяздольнасць баявых разлікаў. Няўжо беларускія генералісімусы рознага гатунку не заўважаюць гэтага ж?
Я думаю, што тут могуць быць два адказы: ці то яны алігафрэны і сапраўды не бачаць гэтага.

Ці то (што нашмат больш верагодна) тое, пра што я казаў раней: адна з задачаў беларускага войска – забіць любую індывідуальнасць у маладым чалавеку. Зрабіць з яго проста шэрую масу. Абязлічыць індывіда, пераўтварыўшы яго проста ў статыстычную адзінку, якую не шкада адправіць у бязлітасны мясны штурм якога-небудзь Мухасранска.
І галоўнае: каб гэтая забітая тэрміновай службай індывідуальнасць сапраўды адчувала сябе шэрай масай ды не задавала залішніх пытанняў. А лепш увогуле ніякіх пытанняў. Бо ты лысы і паголены, як усе навокал – і раз ніхто не задае пытанняў, то і ты сядзі моўчкі ды рабі, як раб, што загадалі.
«Колькі яшчэ рэзідэнцый мусіць пабудаваць сабе галоўнакамандуючы?»
Што да пластыру, сшыткаў, асадак, туалетнай паперы і іншых пазіцый са спісу, то Васіль задаецца пытаннем: колькі рэзідэнцый яшчэ мусіць пабудаваць сабе галоўнакамандуючы беларускім войскам, каб нарэшце нажэрціся і пачаць выдаткоўваць бюджэтныя сродкі на звычайных людзей?
— Гэта ненармальна, што хлопец з невялікай вёскі, з беднай шматдзетнай сям’і, мусіць выпадаць са звыклага жыцця, і замест дапамогі бацькам – хадзіць касіць траву ў войску. Ды яшчэ мусіць прыплочваць за гэта, набываючы ўсё тое, што можа ў звычайным жыцці і не спатрэбілася б, але ад яго патрабуе гэты спіс.

І заўважу, што гэта ўсё лёгка магла б узяць на сябе дзяржава, замест чарговых новых Майбахаў і рэзідэнцый галоўнакамандуючага. А прасіць навабранцаў прыносіць сваю туалетную паперу ў войска – гэта ж проста ёб**ны сорам для краіны ў цэнтры Еўропы ў 21 стагоддзі.
Войска – не курорт з all inclusive
Пытаемся ў суразмоўцы, чаго не хапае ў гэтым спісе. Васіль хутка называе тое, што ён бы абавязкова дадаў:
Цыгарэты. Цвёрдая валюта што за кратамі, што ў войску. І гэтыя ўстановы, на думку нашага суразмоўцы, які пабыў і там і там, на сёння стратэгічна не моцна адрозніваюцца адна ад адной: падобныя парадкі, падобныя мэты, падобныя традыцыі і вельмі падобнае абмежаванне волі і камунікацый са знешнім светам.

Вільготныя сурвэткі. Васіль служыў у частцы, дзе ў жаўнераў не было нармальнага душу, а толькі раз на тыдзень вадзілі ў лазню. Таму вільготныя сурвэткі дапамагалі падтрымліваць гігіену.
Сакрэтны тэлефон. Хоць які: хоць кнопкавы, хоць стары смартфон, якога ўжо не шкада. Бо калі сутыкнешся з жорсткай дзедаўшчынай, ёсць верагоднасць, што хоць без якога тэлефону не зможаш папрасіць дапамогі ў знешняга свету.
Грошы. З апублікаванага спісу складаецца ўражанне, што едзеш на курорт па сістэме all inclusive, толькі асабістыя гігіенічныя сродкі вазьмі. Але па факце табе будзе пастаянна хацецца чагосьці перакусіць, чагосьці смачнага папіць, чагосьці дакупіць для лепшых побытавых умоваў.
Чытайце таксама: Студэнта з БДЭУ вырашылі не аднаўляць ва ўніверсітэце. Раней яго выключылі за відэа ў TikTok
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: