Туи в центре Могилева. Фото: Могилевонлайн

«Крэатыўныя ў нас дызайнеры». Магілёўцы абмяркоўваюць туі «18+» у цэнтры горада

14.05.2026 06:17 Туі ў цэнтры Магілёва. Источник фото

Такі ландшафтны дызайн заўважылі ў некалькіх месцах у горадзе, але лакацыі не раскрылі.
Читайте BGmedia в:

Магілёўка звярнула ўвагу ў Threads на незвычайны элемент ландшафтнага дызайну ў цэнтры горада. Пасаджаныя каля «Кітайскай сцяны» на вуліцы Першамайскай туі сваім сілуэтам нагадваюць фалічныя сімвалы. Але калі глядзець на іх пад кутом.

Чытайце таксама: Беседы с неугодными журналистами, крашеные туи и русский след. Как Ганцевичи готовились к областным Дожинкам

Туі «18+» заўважылі ў некалькіх месцах Магілёва

Калі глядзець на расліны прама, то становіцца відавочна, што наўрад ці дызайнеры ўкладалі той фалічны сэнс у кампазіцыю, які ёй прыпісваюць, — расліны размешчаны на адлегласці адна ад адной.

У каментары да допiса дзяўчына прызналася, што апынулася ў гэтым пункце не выпадкова і прыйшла па наводцы таго, хто гэта ўжо заўважыў. «Дабралася я да гэтага шэдэўра, рэальна стаіць», — напісала магілёўка ў каментарах пад сваім фота.

Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. BGlobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.

Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Пад яе допiсам пачалася ажыўленая размова:

  • «Яны там як бы з мінулага года».
  • «Прыгожа зімой пад снегам глядзеліся, з шапачкамі белымі».
  • «Крэатыўныя ў нас дызайнеры».
  • «Фрэйд руліць, куды ж без яго».
  • «5 зорак на яндэкс-картах».

Каментатары адзначылі, што такі ландшафтны дызайн заўважылі ў некалькіх месцах у горадзе, але лакацыі не раскрылі.

Туі ў цэнтры Магілёва
Туі ў цэнтры Магілёва. Фота: Threads

Туі «18+» ёсць у Століне

@nadzeya_na_palessi Вот такие ухоженные туи)) #столинскийрайон #столин #столинщина #столин💯 ♬ оригинальный звук — user4666416915068

Туі «18+» ёсць не толькі ў Магілёве. Каля Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа ў 2025 годзе высадзілі туі, але ўвагу аўтара відэа ў TikTok прыцягнула не сама пасадка, а іх форма. Туі падаліся гледачам занадта ўжо падобнымі на фаласы. Беларусы не разгубіліся і выбухнулі каментарамі — ад тонкіх падколак да сапраўдных міні-шэдэўраў народнага гумару:

  • «Калі вы пакрыўдзілі ландшафтнага дызайнера, ён не скажа, але знакі будуць».
  • «Калі ландшафтны дызайнер на ўсіх паклаў».
  • «Якое жыццё — такія і туі».

Чытайце таксама: «Вечностоящие» туи у колледжа в Столине: народ отреагировал шутками на видео

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: