Беларуске дали штраф за "лишних" котов

«Крывавыя Дажынкі»? У Мёрах перад святам абвясцілі адлоў жывёлаў, беларусы абураныя

25.06.2026 17:55 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

У Мёрах перад «Дажынкамі» запланавалі рэйды па адлове бадзяжных жывёл. Беларусы баяцца, што пад адлоў могуць трапіць і хатнія гадаванцы.
Читайте BGmedia в:

У беларускім сегменце Threads набірае папулярнасць публікацыя жанчыны пра запланаваныя ў Мёрах рэйды па адлове бадзяжных жывёл. На сайце мясцовых уладаў сапраўды размешчаны графік сумесных рэйдаў па адлове на тэрыторыі горада на ўвесь 2026 год.

Чытайце таксама: «Гэта ўжо не адлоў»: у Гомельскай вобласці расце абурэнне праз масавае знішчэнне сабак

Асобную ўвагу карыстальнікаў прыцягнула тое, што графік адлову жывёлаў апублікавалі менавіта цяпер — напярэдадні правядзення ў горадзе «Дажынак».

Аўтарка допісу ў Threads жорстка раскрытыкавала такую практыку.

«Замест таго, каб патраціць гэтыя грошы на стэрылізацыю, адміністрацыя горада вырашыла заняцца забойствам жывёлаў», — напісала яна.

график по отлову животных ЖКХ
Графік адлову жывёлаў у Мёрах. Фота з сайта Мёрскага райвыканкама

Беларусы ўзгадваюць старыя скандалы

У каментарах многія прыгадалі гісторыі з іншых гарадоў, дзе адлоў бяздомных жывёл ужо выклікаў пытанні ў мясцовых жыхароў.

  • «У Валожыне быў скандал некалькі гадоў таму. Прыехалі людзі з Маладзечна і хапалі ўсіх запар. Калі гаспадары спрабавалі знайсці сваіх гадаванцаў, нічога не атрымалася. Спадзяюся, у вас атрымаецца прыцягнуць увагу да праблемы», — напісала адна карыстальніца.

Іншыя людзі не стрымалі эмоцый, калі каментавалі сітуацыю ў Міёрах:

  • «Чарговая зачыстка».
  • «Дажынкі — свята для жыхароў, для жывёл — смяротны прысуд. Ужо можна смела пераймяноўваць у Крывавыя Дажынкі».
  • «Гэта не свята, гэта забойства жывога… Ні нагой туды».

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

Людзі непакояцца за лёс за хатніх жывёлаў

Некаторыя беларусы адзначылі, што ў невялікіх гарадах і вёсках Беларусі многія гаспадары па-ранейшаму выпускаюць сабак і катоў на самавыгул. І Міёры ў гэтым выпадку — не выключэнне.

бездомные собаки в вольере
Бяздомныя жывёлы ў клетцы. Фота: https://egida.by/society/391

Менавіта таму пад адлоў, на думку каментатараў, могуць трапляць не толькі сапраўды бяздомныя жывёлы.

  • «Людзі прывыклі адпускаць на самавыгул. Ад адлову найчасцей пакутуюць гаспадарскія жывёлы, таму што яны давяраюць людзям. Сапраўды дзікіх сабак злавіць значна цяжэй», — адзначыла адна з карыстальніц.

А сама аўтарка допісу ў Threads адзначыла, што ў Мёрах на самавыгул мясцовыя жыхары прызвычаіліся выпускаюць катоў, большасць з якіх — стэрылізаваныя.

Чытайце таксама: Пад Мядзелем застрэлілі хатняга сабаку. Яго гаспадар упэўнены, што «такога рабіць нельга»

У Беларусі праблему часта вырашаюць валанцёры

BGmedia ужо паведамляла пра тое, што ў Беларусі дагэтуль не хапае прытулкаў для жывёл, а сістэмныя праграмы стэрылізацыі працуюць абмежавана.

У многіх гарадах і раённых цэнтрах асноўная нагрузка кладзецца на валанцёраў, якія за ўласныя грошы займаюцца лячэннем, ператрымкай і стэрылізацыяй жывёл.

Гэта ж заўважылі і ў каментарах Threads: «Валанцёры ўсё робяць за свае грошы. А дзяржава для жывёл практычна нічога не робіць», — напісала адна беларуска.

Частка беларусаў лічыць, што адлоў без паралельнага развіцця стэрылізацыі і прытулкаў не вырашае праблему, а толькі часова памяншае колькасць жывёл на вуліцах.

Не ўсе згодныя з крытыкай адлову

Аднак былі і тыя, хто падтрымаў адлоў.

«Хопіць ужо гуляць на шкадаванні. Дваццаць гадоў усе гавораць пра стэрылізацыю, а праблема нікуды не знікае. Добра, што працуе адлоў і адстрэл», — напісала адна мінчанка.

Словы жанчыны выклікалі шмат крытыкі.

  • «Жывёлы аказваюцца на вуліцы выключна праз безадказнасць людзей. Іх выкідваюць, разводзяць дзеля заробку, а потым пазбаўляюцца. Жорсткае забойства — не рашэнне праблемы», — адказалі ёй іншыя людзі.

Астатнія карыстальнікі адзначылі, што сапраўдны выхад яны бачаць у больш жорсткай адказнасці для тых, хто выкідвае жывёл або займаецца іх бескантрольным развядзеннем. На іх думку, адлоў і далейшы адстрэл жывёлаў не вырашае прычыну праблемы, а толькі выклікае пытанні адносна празрыстасці працы ЖКГ.

Чытайце таксама: В Пинском районе обсуждают гибель домашней овчарки. Зоозащитники вновь заявляют о жестоких методах отлова животных

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: