Быхаўская раённая газета апублікавала спіс афіцыйна дазволеных месцаў для купання ў новым сезоне. Сітуацыя, з аднаго боку, выглядае добрай: вадаёмы падрыхтаваныя, дно абследаванае, адпачываць можна. Але ёсць нюанс, які для жыхароў райцэнтра даўно не новы — у самім Быхаве паўнавартаснага гарадскога пляжа на Дняпры няма.
Чытайце таксама: Четвероногим вход воспрещен: в Бресте напомнили о запрете отдыхать с животными на городских пляжах
У пераліку дазволеных месцаў адзначана пяць лакацый: «Возера №86», Дубкі, сажалка на вуліцы Меліяратараў, Чыгірынскае вадасховішча і ўчастак Дняпра каля Новага Быхава. Фармальна рака ў спісе прысутнічае. Фактычна — не ў горадзе.
Для Быхава, які стаіць на Дняпры, гэта выглядае як мінімум нязвыкла, заўважае «Магілёў.медыя».

Пляж быў, але знік
Стары гарадскі пляж у Быхаве існаваў. Ён знаходзіўся прыкладна за кіламетр ад горада, там быў пясок і базавая інфраструктура. Гэта было зразумелае месца, куды можна было дайсці, а не ехаць. Потым пляж перанеслі ў Дубкі.
Для ўладальнікаў аўтамабіляў дабрацца туды нескладана. Але для бацькоў з малымі дзецьмі, пенсіянераў або тых, хто проста хоча пасля працы дайсці да вады пешшу, розніца вельмі адчувальная. Пляж перастаў быць гарадскім у нармальным сэнсе гэтага слова.
Затое ў горадзе хапае іншага «добраўпарадкавання»
Пры гэтым прыкметна, што ў Быхаве ахвотна знаходзяцца рэсурсы на помнікі, памятныя знакі і іншыя паказальныя аб’екты.
Асобная гісторыя — памятны знак памежнікам усіх пакаленняў, які ўрачыста адкрылі ў Быхаве ў 2022 годзе, хоць сам горад ніколі не быў памежным. Тлумачэнне тут, відаць, больш пра паказальнасць, чым пра практычнасць: Кастрычніцкая плошча знаходзіцца фактычна пры ўездзе ў горад, таму менавіта тое, што бачыць начальства найперш, добраўпарадкоўваецца асабліва старанна.
Калі ў людзей няма нармальнага, зручнага і бяспечнага месца для купання, яны ўсё адно будуць шукаць доступ да ракі самастойна. Гэта азначае стыхійныя спускі, неправеранае дно, адсутнасць ратавальнікаў і большыя рызыкі. Таму пляж — гэта не раскоша і не капрыз, а звычайная гарадская патрэба.
Калі ранейшае гарадское месца для купання было закрытае праз санітарныя, экалагічныя або іншыя прычыны, жыхарам было б карысна атрымаць афіцыйныя тлумачэнні. Пакуль жа для многіх быхаўчан застаецца актуальным пытанне доступу да зручнага гарадскога пляжа на Дняпры.
Чытайце таксама: Пляж з абяцанняў: чаму ў Оршы так і не з’явілася абяцанае добраўпарадкаванне
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: