дорожники выполняют ремонт дороги

У Клімавіцкім раёне адрамантавалі на чвэрць менш дарог, чым планавалі. Якая чарга да кожнага ўчастка?

27.10.2026 16:32 Дарожнікі выконваюць рамонт дарогі. Источник фото

У Клімавіцкім раёне адрамантавалі каля 12 кіламетраў дарог замест запланаваных 16. На наступны год у план уключылі яшчэ 15 кіламетраў.
Читайте BGmedia в:

Кіраўнік ДРБУ-172 Сяргей Аўхіменка напярэдадні Дня дарожніка адсправаздачыўся пра працу арганізацыі за год. Паводле звестак, апублікаваных клімавіцкай раённай газетай «Родная ніва», у раёне адрамантавалі каля 12 кіламетраў дарог. Пры гэтым першапачаткова планавалі 16 кіламетраў.

Чытайце таксама: У Крычаўскім і Чавускім раёнах у грамадскім транспарце не засталося беларускай мовы

Такім чынам, у раёне выканалі прыкладна тры чвэрці запланаванага аб’ёму. На наступны год дарожнікі збіраюцца адрамантаваць яшчэ 15 кіламетраў, заўважыла «Магілёў.медыя».

Пинск, дорога, ямы
Ілюстрацыйнае фота

Дарогі чакаюць рамонту гадамі

Параўнанне з папярэднімі гадамі паказвае, наколькі вялікі аб’ём дарожнай сеткі даводзіцца абслугоўваць арганізацыі. У 2015 годзе на балансе ДРБУ-172 было 236,9 кіламетра асфальтаваных дарог. Пра гэта пісала тая ж «Родная ніва».

Калі штогод рамантаваць па 15 кіламетраў, то на абнаўленне ўсіх 236,9 кіламетра спатрэбілася б амаль 16 гадоў — пры ўмове, што за гэты час не давядзецца паўторна рамантаваць ужо зробленыя ўчасткі і даўжыня дарожнай сеткі не зменіцца.

У сакавіку раённая газета паведамляла, што ў Клімавіцкім раёне плануюць бягучы рамонт 16 кіламетраў дарог. Аднак паводле вынікаў года фактычны аб’ём аказаўся меншым.

Ці існуе нарматыў, паводле якога асфальтаваныя дарогі павінны рамантаваць праз пэўную колькасць гадоў, у апублікаваных матэрыялах не ўдакладняецца.

Чытайце таксама: Жыхары Калодзежаў папрасілі райвыканкам вярнуць адзіную краму

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: