У першую нядзелю восені жадаючыя змогуць наведаць фестываль кнігі і прэсы, пабываць на адкрыцці скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай унікальнаму помніку беларускай пісьменнасці — Баркулабаўскаму летапісу, сустрэцца з пісьменнікамі, дзеячамі культуры і кнігавыдаўцамі.
У праграме Дня пісьменства таксама заяўлены цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурса на лепшы літаратурны твор, тэматычныя выставы, прэзентацыі, гістарычныя тэатралізаваныя экспазіцыі.
У рамках мерапрыемства пройдзе фестываль гарадоў — сталіц свята, у тым ліку Пінска, Камянца і Ганцавічаў, дзе Дні беларускага пісьменства праходзілі ў 1999, 2005, 2011 гадах адпаведна.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у месцах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: